Ян Ежы Радзівіл
Ян Юрый Радзівіл | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
польск.: Jan Jerzy Radziwiłł | |||||||
| |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Юрый Радзівіл | ||||||
Пераемнік | Альбрэхт Уладзіслаў Радзівіл | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
8 студзеня 1588[1] |
||||||
Смерць |
18 снежня 1625[1][2] (37 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Радзівілы | ||||||
Бацька | Мікалай Радзівіл «Сіротка» | ||||||
Маці | Альжбета з Вішнявецкіх | ||||||
Жонка | Элеанора з Астрожскіх | ||||||
Адукацыя | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ян Юрый Радзівіл (8 студзеня 1588, мястэчка Чарнаўчыцы Берасцейскага павета — 18 снежня 1625, горад Кобрын) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, кашталян троцкі (з 1613)
Валодаў маёнткамі ва Украіне; II ардынат на Нясвіжы (1616).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]З нясвіжскай лініі роду Радзівілаў гербу «Трубы», сын Мікалая Крыштафа «Сіроткі», ваяводы віленскага, і Альжбеты Яўхіміі з Вішнявецкіх. Меў братоў Жыгімонта Караля, Альбрэхта Уладзіслава і Аляксандра Людвіка.
Навучаўся ў езуіцкіх калегіумах Нясвіжа, Бранева, Аўгсбурга, падарожнічаў па Германіі, Італіі.
Абіраўся паслом на сойм (1611), маршалак Галоўнага Трыбунала ў 1616. Падтрымліваў палітыку Жыгімонта Вазы, неаднаразова быў сенатарам-рэзідэнтам пры каралю.
У 1619 выехаў у вялікае замежнае падарожжа, наведаў Германію, Бельгію, Англію, Францыю, Іспанію, Італію. У 1621 запісаўся ва ўніверсітэт у Падуі, а ў 1625 — у Балонні.
У шлюбе з Элеанорай Астрожскай дзяцей не меў, па яго смерці Нясвіжская ардынацыя перайшла да брата Альбрэхта Уладзіслава[3].
У апошні год жыцця Я. Ю. Радзівіла на тэрыторыі сучаснай Беларусі прайшла чума («моравае паветра»), ад якой ён, імаверна, і памёр.
Зноскі
- ↑ а б Jan Jerzy Radziwiłł h. Trąby // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
- ↑ Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 / пад рэд. J. Wolff — Kraków: 1885. — С. 65.
- ↑ ЭнцВКЛ 2005.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Радзівіл Ян Юрый // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 500. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- Шышыгіна-Патоцкая К. Я. Нясвіж і Радзівілы. — Мн.: Беларусь, 2007. — 240 с.: іл. ISBN 978-985-01-0740-4.
- Кашталяны троцкія
- Нарадзіліся 8 студзеня
- Нарадзіліся ў 1588 годзе
- Нарадзіліся ў Чарнаўчыцах
- Памерлі 18 снежня
- Памерлі ў 1625 годзе
- Памерлі ў Кобрыне
- Памерлі ў Тракаі
- Пахаваныя ў крыпце Радзівілаў
- Выпускнікі Нясвіжскага езуіцкага калегіума
- Выпускнікі Браўнсбергскага езуіцкага калегіума
- Выпускнікі Аўгсбургскага езуіцкага калегіума
- Асобы
- Радзівілы
- Ардынаты нясвіжскія
- Маршалкі Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага
- Постаці Мірскага замка